2016-01-26 16:01:00

Святому Айцу ўручаць прэмію імя Карла Вялікага ў Ватыкане


Міжнародная прэмія імя Карла Вялікага будзе ўручана папу Францішку 6 мая 2016 г. Цырымонія ўзнагароджання з’яўляецца адной з самых яскравых палітычных падзей у Германіі. Традыцыйна яна адбываецца ў нямецкім горадзе Ахен, але сёлета ўрачыстасці пройдуць у Ватыкане. 

Аб прысуджэнні Міжнароднай прэміі імя Карла Вялікага Святому Айцу было абвешчана 23 снежня 2015 г. Такім чынам, журы ўзнагароды адзначыла “цудоўнае пасланні і знакі, якія нясе яго пантыфікат для міру і паразумення, спачування і талерантнасці, салідарнасці і абароны стварэння”. Падкрэсліваецца, што Папа нагадвае свету пра цэнтральнае месца чалавека, з’яўляецца для яго “голасам сумлення” і “надзвычайным маральным аўтарытэтам”. Падчас прысуджэння прэміі была звернута ўвага на пастаянны заклік Пантыфіка, да кіравання прынцыпамі салідарнасці і ўзаемадапамогі, захавання адзінства ў адметнасцях пры вырашэнні крызісу, звязанага з бежанцамі ў Еўропе, і наступстваў эканамічных патрасенняў. Адзначалася важнасць напаміну Папы пра хрысціянскія карані Еўропы.

Журы прэміі асаблівым чынам адзначыла “гістарычную прамову” Францішка ў Еўрапейскім парламенце, у лістападзе 2014 г., у якой ён заклікаў палітыкаў абапірацца на ідэалы заснавальнікаў Еўрасаюза і рабіць свой унёсак на карысць захавання вялікага патэнцыялу, які мае ў сабе еўрапейская ідэя.

Міжнародная прэмія імя Карла Вяліга ўручаецца за ўклад у аб’яднанне Еўропы і абарону еўрапейскіх каштоўнасцяў. У 2004 г. яе лаўрэатам станавіўся св. Ян Павел ІІ.








All the contents on this site are copyrighted ©.