2016-01-21 11:21:00

Святы Пасад дапаможа бяздомнай маці


Апостальская элемазінарыя, ад імя папы Францішка, выступіла з ініцыятывай дапамагчы бяздомнай румынскай жанчыне, якая ноччу 19 студзеня 2016 г. нарадзіла дзіця на вуліцы перад плошчай св. Пятра. Разам з нованароджаным яна была неадкладна дастаўлена ў італьянскую клініку, якая знаходзіцца непадалёк. Там яе наведаў Папскі элемазінарый, арцыбіскуп Конрад Краеўскі, які прапанаваў жанчыне пажыць на працягу года ў ватыканскім дабрачынным цэнтры, у якім законніцы з Кангрэгацыі Місіянерак Любові, заснаванай Маці Тэрэзай з Калькуты, клапоцяцца пра жанчын з маленькімі дзецьмі. Бацька дзіцяці таксама атрымаў спецыяльную дапамогу ад Апостальскай элемазінарыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.