2016-01-18 15:09:00

Францішак прыняў дырэктара Міжнароднага валютнага фонду


Папа прыняў 18 студзеня 2016 г. у Ватыкане дырэктара-распарадчыка Міжнароднага валютнага фонду Крысцін Лагард. Яна ўжо сустракалася з Францішкам 11 снежня 2014 г. 

Святы Айцец не раз гаварыў пра неабходнасць карэннай рэформы на крэдытным рынку. У красавіку 2014 г. ён раскрытыкаваў практыку прадастаўлення крэдытаў краінам, ахопленым крызісам, што з’яўляецца адной з задач Міжнароднага валютнага фонду. Святы Айцец тады адзначыў, што такія крэдыты часта звязаны з палітычнымі абавязальніцтвамі, спрэчнымі з маральным правам.

У сваю чаргу, Крысцін Лагард неаднаразова адкрыта крытыкавала эканамічную няроўнасць у сучасным свеце. На яе думку, дэмакратыя пачынае развальвацца, калі палітычная барацьба пашырае прорву паміж багатымі і беднымі. Яна падкрэсліла, што 85% самых багатых людзей свету – якія змясціліся б у адным павярховым лонданскім аўтобусе – кантралюе столькі багаццяў, колькі астатняя бедная частка чалавецтва.








All the contents on this site are copyrighted ©.