2016-01-17 13:03:00

Папа маліўся за ахвяр тэрактаў у Інданэзіі і Буркіна-Фасо


Да малітвы за ахвяр выбухаў у Інданэзіі і Буркіна-Фасо заклікаў Францішак 17 студзеня 2016 г. пасля малітвы “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра.

“Мы хочам разам звярнуцца да Бога ў малітве за ахвяр тэрактаў, якія адбыліся ў апошнія дні ў Інданэзіі і Буркіна-Фасо. Няхай Пан прымае іх у свой дом і падтрымае ўдзел міжнароднай супольнасці ў пабудове міру”, - сказаў Папа і памаліўся ў гэтай інтэнцыі разам з сабранымі на ватыканскай плошчы.

У нападзе, здзейненым джыхадзістамі 16 студзеня на гатэль і кавярню ў Уагадугу, сталіцы афрыканскай краіны Буркіна-Фасо, загінулі 29 чалавек з 18 краін.

У выніку стральбы і некалькіх выбухаў 14 студзеня ў цэнтры інданэзійскай сталіцы Джакарты загінулі па меншай меры 10 чалавек, у тым ліку чатыры тэрарысты.








All the contents on this site are copyrighted ©.