2016-01-16 11:44:00

Францішак нечакана наведаў дом састарэлых


Вечарам 15 студзеня 2016 г. Папа нечакана наведаў дом састарэлых, размешчаны на ўскраіне Рыма, у мікрараёне Монтэ-Спаката. Яго прынялі там 30 цалкам здзіўленых жыхароў разам з персаналам. Візіт стаў часткай абвешчаных Францішкам “пятніц міласэрнасці”. Першая мела месца 18 снежня 2015 г., калі Святы Айцец наведаў інтэрнат і сталоўку для бедных ля рымскага вакзала “Тэрміні”, дзе адчыніў Браму Міласэрнасці.

Пантыфіка суправаджаў толькі арцыбіскуп Рына Фізікела, старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі, якая адказвае за правядзенне Юбілею Міласэрнасці. Іерарх падкрэсліў, што нечаканы візіт Францішка стаў для ўсіх вялікім сюрпрызам, але і красамоўным пацвярджэннем слоў Папы пра важнасць пажылых людзей у Касцёле і сучасным грамадстве.








All the contents on this site are copyrighted ©.