2016-01-16 12:47:00

Праграма візіту Папы ў рымскай Вялікай сінагозе


У нядзелю 17 студзеня 2016 г. Францішак адправіцца ў Вялікую сінагогу Рыма. Непасрэдна перад гэтым ён наведае яўрэйскі квартал побач з ёй. Аб гэтым стала вядома з апублікаванай праграмы візіту.

Святы Айцец прыбудзе ў яўрэйскі квартал каля 16.00. Яго прывітаюць старшыні: рымскай яўрэйскай суполкі, Рут Дурэгела; Саюза італьянскіх яўрэйскіх суполак, Рэнца Гатэнья; Фонду музею Халакоста, Марыё Венецыя.

Францішак спачатку ўскладзе кветкі да каменя-помніка, прысвечанага дэпартацыі рымскіх яўрэяў у 1943 г. Затым пройдзе да каменя-помніка Стэфана Гай Ташэ, хлопцу, забітаму ў 1982 г. у выніку тэракту, здзейсненага палестынцамі. Святы Айцец сустрэнецца там з сям’ёй Стэфана і асобамі, якія ў той час былі параненыя. У рэшце, Папа ўскладзе кветкі на камені, устаноўленым ў памяць аб самім тэракце.

Каля 16.20 Святы Айцец прыйдзе да сінагогі, дзе яго будуць вітаць віцэ-старшыні муніцыпалітэту Клаўдыя Фэлюс і Рубэн Дэла Рока. А на сходах Пантыфіка будзе чакаць галоўны рабін Вечнага горада Рыкарда Дзі Сеньі, які разам з Рут Дурэгела ўвядуць яго ў храм. Хор і тэнар Клаўдыё Дзі Сеньі будуць спяваць у гэты час Псальм 98, а затым Псальм 126.

Папа і галоўны рабін сядуць разам, на спецыяльна падрыхтаваным узвышэнні. Вакол іх размесцяцца рабіны з розных юдэйскіх супольнасцяў у Еўропе і члены папскай дэлегацыі.

Пасля прывітаных выступленняў будзе прачытаны Псальм 15. Затым слова возьмуць галоўны рабін Дзі Сэньі і папа Францішак. Пасля абмену падарункамі хор праспявае сярэднявечны юдэйскі гімн “Ani Ma’amin”, і пасля кароткай прыватнай гутаркі паміж Пантыфікам і рабінам – Псальм 150. Святы Айцец пакіне сінагогу каля 17. 40.








All the contents on this site are copyrighted ©.