2016-01-16 15:23:00

Папа спаткаўся з “Хрысціянскім рабочым рухам”


Папа спаткаўся 16 студзеня 2016 г. у Ватыкане з прадстаўнікамі італьянскага “Хрысціянскага рабочага руху”. Яны практычна цалкам запоўнілі Залу Паўла VI.  Францішак назваў “пакліканне да працы”, асаблівым дарам, які “Бог даў чалавеку з самага пачатку”, гэта наследаванне стваральнай працы самаго нябеснага Айца.

Пантыфік лічыць, што зразумець гэты від паклікання дапамагаюць тры паняцці: адукацыя, ўзаемаабмен і сведчанне. Першае, “гэта ўменне здабываць лепшае з свайго сэрца”, не толькі навучыцца нечаму або перадаваць веды, але і рабіць сябе і свет больш гуманнымі. Францішак лічыць, што сёння патрэбны новы “гуманізм працы”, таму што мы жывем у час “эксплуатацыі працоўных людзей”, калі праца перастала служыць годнасці чалавека і стала адным з відаў нявольніцтва. Новы “гуманізм працы”, паводле Святога Айца, гэта калі эканоміка служыць чалавеку, а не наадварот, калі карупцыі не існуе як з’ява.

Праца – гэта не толькі пакліканне кожнага чалавека, але і магчымасць уступаць у зносіны з іншымі, нагадаў Папа і заклікаў да ўзаемаабмену ў працоўных адносінах. Праца павінна аб’ядноўваць людзей, а не разводзіць іх па баках і ізаляваць, павінна весці да адказнасці за тых, хто працуе з намі поплеч.

Сведчанне, чарговае паняцце, якое дапамагае зразумець “пакліканне да працы”, гэта жыццё верай, перамагаючы ляноту і бяздзейнасць. Тут Пантыфік спаслаўся на словы св. Паўла: “Калі хто не хоча працаваць, няхай і не есць” (2 Тэс 3, 10). Сёння, аднак, “ёсць людзі, якія хацелі б працаваць, але не могуць”. Шмат маладых людзей, якія не працуюць. Папа назваў іх “новымі выключанымі нашага часу” і прывёў драматычныя лічбы безпрацоўя сярод моладзі ў Еўропе. Гэта з’ява заканчваецца сапраўднымі трагедыямі: рознымі відамі залежнасці, псіхалагічнымі захворваннямі, суіцыдамі. Гэта статыстыка часта замоўчваецца. 

“Чалавечая справядлівасць заклікае даць доступ да працы ўсім”, - сказаў Францішак і заклікаў не казаць шмат слоў, але прапанаваць маладым людзям падтрымку і практычную дапамогу. Пантыфік запрасіў прадстаўнікоў “Хрысціянскага рабочага руху” даваць сведчанне сваім ладам жыцця і асабістым служэннем і салідарнасцю.








All the contents on this site are copyrighted ©.