2016-01-16 16:19:00

Кардынал: не можна рэфармаваць натуральны закон


Мы павінны разумець, што ёсць рэчы, якія могуць быць рэфармаваныя, але іншыя – не, - сказаў кардынал Оскар Радрыгес Марадзьяга ў інтэрв’ю гандураскай „El Heraldo”. 

“Напрыклад, не можна рэфармаваць натуральны закон. Мы бачым, як Бог запраектаваў чалавечае цела, цела мужчыны і цела жанчыны, каб яны ўзаемадапаўняліся і пераказвалі жыццё. Усё, што адмаўляе гэта, не з’яўляецца планам стварэння. Ёсць рэчы, якія не можна змяніць”, - паўтарыў арцыбіскуп Тэгусігальпу і член Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам, рашуча адкідваючы магчымасць прызнання Касцёлам, аднаполых саюзаў.

Кардынал Марадзьяга адзначыў, што не варта чакаць змен у дактрыне Касцёла, паколькі рэформа тычыцца арганізацыі Рымскай курыі. Ён прызнаў, што існуе супраціў адносна змен з боку часткі людзей, якія “не ведаюць жыцця Касцёла”. Іерарх дадаў, што Касцёл з’яўляецца не выключна чалавечай установай, а боска-чалавечай, з’яўляецца і натуральным, і звышнатуральным, і гэта азначае, што ў ім ёсць рэчы, якія не залежаць ад таго, што чалавечае.








All the contents on this site are copyrighted ©.