2016-01-16 12:00:00

Ватыканскія парафіі прынялі бежанцаў


Адказваючы на заклік Папы, парафія пры базыліцы св. Пятра прыняла сям’ю бежанцаў з Эрытрэі, даючы ў іх распараджэнне кватэру, якая належыць Ватыкану і знаходзіцца побач з ім. 

Намеснік кіраўніка Залы Друку Святога Пасаду, айцец Чыра Бэнэдэціні паведаміў, што сям’я складаецца з маці і трох дзяцей. Яшчэ дзве дачкі, якія ўсё яшчэ знаходзяцца ў лагеры для бежанцаў у Эфіопіі, хутка далучацца да іх. Малодшае дзіця нарадзілася тры месяцы таму ў Нарвегіі, куды сям’я пераехала з Італіі, у якую вымушана была вярнуцца ў адпаведнасці з Дублінскай канвенцыяй.

У кватэры жанчына прыняла – з дазволу пробашча парафіі, айца Марыё Бэтэра – маладую маці з дзіцём.

Побач з Ватыканам таксама пасялілася сям’я бежанцаў з Сірыі, якую прыняла іншая ватыканская парафія св. Ганны.








All the contents on this site are copyrighted ©.