2016-01-15 12:44:00

Святы Айцец: веру немагчыма купіць


Неабходна мець адкрытае сэрца і ісці за Езусам шляхам прабачэння і прыніжэння, каб па-сапраўднаму зразумець Яго, адзначыў папа Францішак 15 студзеня 2015 г. падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане.

Святы Айцец пахіліўся над евангельскім апавяданнем пра аздараўленне паралізаванага ў Кафарнауме. Перад домам, дзе прапаведваў Езус сабралася такое мноства людзей, што немагчыма было патрапіць унутр. Тады чацвёра, якія неслі хворага, разабралі страху і зрабіўшы дзіру, спусцілі насілкі, на якіх ён ляжаў, каб Езус мог азадаравіць яго.

Францішак высока ацаніў веру гэтых людзей. Паводле яго слоў, гэта такая самая вера, якую мела жанчына, што стаяла ў натоўпе, калі Езус ішоў у дом Яіра, і дакранулася да Ягонага плашча, каб аздаравіцца. Тамую самую веру меў цэнтрурыён, які прасіў аб аздараўленні свайго слугі. Гэта вера моцная і адважная, лічыць Папа.

Святы Айцец звярнуў увагу на тое, што ў Кафарнаўме Езус не толькі учыніў цуд аздараўлення, але і прабачыў грахі хворага. Тут Ён пачаў прамаўляць на той мове, якая расчароўвала некаторых людзей і нават вучняў, што ішлі за ім. 

Бог прыходзіць не толькі, каб збавіць нас ад хваробаў, але перш за ўсё, каб збавіць ад нашых грахоў і прывесці да Айца. Езус быў пасланы для гэтага і гэта, паводле слоў Папы, цяжэй за ўсё зразумець. Калі Езус паказаў сваю ўладу “даваць прабачэнне, жыццё, аднаўляць чалавецтва, таксама і яго вучні расчараваліся”. Некаторыя нават пачалі адыходзіць ад Яго.

Вера гэта дар, які змяняе жыццё, сказаў Папа. Ён заклікаў вернікаў спытаць у сябе аб стане ўласнай веры ў Езуса Хрыста і нагадаў пра важнасць праслаўлення Бога ў малітве.








All the contents on this site are copyrighted ©.