2016-01-15 14:05:00

Пасол Беларусі пры Святым Пасадзе наведаў Ватыкан


10-13 cтудзеня 2016 г. адбылася працоўная паездка ў Ватыкан Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Рэспублікі Беларусь у Вялікабрытанні, а таксама пры Святым Пасадзе па сумяшчальніцтве Сяргея Алейніка, паведаміла прэс-служба Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Пасол прыняў удзел у аўдыенцыі папы Францішка для дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага пры Апостальскай Сталіцы, падчас якой адбылася яго кароткая размова з Пантыфікам.

У рамках прыбывання ў Ватыкане былі праведзены двухбаковыя сустрэчы пасла Беларусі з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам, сакратаром па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі арцыбіскупам Полам Галахерам і старшынёй Папскай рады па культуры кардыналам Джанфранка Равазі. Бакі абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Ватыканам, а таксама правядзенне двухбаковых мерапрыемстваў у 2016 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.