2016-01-15 14:41:00

Кардынал Паралін заклікаў мусульман асудзіць тэрарызм


Кардынал Дзяржсакратар лічыць, што ісламскія навукоўцы павінны актыўней выступаць супраць тэрарызму ў імя рэлігіі. Яны павінны асудзіць насілле і экстрэмістаў без двухсэнсоўнасці, сказаў бліжэйшы супрацоўнік Святога Айца ў інтэрв’ю іспанскаму штотыднёвіку “Vida Nueva”.

Паводле высокага ватыканскага іерарха, неабходна, каб імамы прапаведвалі такі іслам, якія б не дапускаў ніякіх экстрэмісцкіх інтэрпрытацый для апраўднання насілля. У якасці станоўчага прыкладу ён прывёў пазіцыю французскіх мусульманскіх лідэраў, якія рашуча асудзілі тэрарызм пасля нападаў у Парыжы, а таксама адзначыў салідарнасць простых мусульман з ахвярамі тых падзей.

Пурпурат заўважыў што тэрарыстычная групоўка “Ісламская дзяржава” пагражае міру ва ўсім свеце, а міжнародная супольнасць павінна супрацьстаяць тэрарызму. Адначасова ён падкрэсліў, што мандат на гэта павінен зыходзіць толькі ад Рады Бяспекі ААН.








All the contents on this site are copyrighted ©.