2016-01-14 15:31:00

Пантыфік моліцца за здароўе Міхаэля Шумахера


Папа Францішак моліцца аб здароўі знакамітага аўтагоншчыка Міхаэля Шумахера. Пра гэта распавёў старшыня Міжнароднай аўтамабільнай федэрацыі і спецыяльны пасланнік ААН па дарожнай бяспецы Жан Тодт, пасля аўдыенцыі ў Святога Айца, якая прайшла 14 студзеня 2015 г. у Ватыкане. 

Галоўнай тэмай сустрэчы была бяспека на дарогах. Пантыфіку быў прадстаўлены кароткі фільм аб пагрозах для жыцця дзяцей, звязаных з дарожным рухам. Адзначалася, што кожны дзень у свеце пад коламі аўтамабіляў гіне каля 500 дзяцей і каля 20 тыс. штодзённа атрымліваюць траўмы. Святы Айцец выказаў гатоўнасць малітоўна падтрымаць ініцыятывы па прадухіленні падобных трагічных здарэнняў.

Жан Тодт распавёў, што папрасіў Францішка маліцца ў інтэнцыі нямецкага гоншчыка “Формулы 1” Міхаэля Шумахера, і той паабяцаў яму гэта. 








All the contents on this site are copyrighted ©.