2016-01-11 13:59:00

Апублікаваны каляндар цэлебрацый з удзелам Францішка


Сёлета Святы Айцец адыдзе ад традыцыйнай інаўгурацыі Вялікага посту ў Дамініканскай базыліцы св. Сабіны ў Рыме, на Авентынскім ўзгорку. Гэта вынікае з апублікаванага 11 студзеня 2016 г. Службай папскіх літургічных цэлебрацый календара набажэнстваў з удзелам Пантыфіка на студзень і люты.

25 студзеня, у свята Навяртання св. Паўла, Францішак узначаліць урачыстыя Нешпары ў рымскай базыліцы св. Паўла за Мурамі. 2 лютага вечарам, у свята Ахвяравання Пана і XX Сусветны дзень кансэкраванага жыцця, у ватыканскай базыліцы ён будзе цэлебраваць св. Імшу. Яна стане цэнтральным момантам Юбілею кансэкраванага жыцця ў рамках Года Міласэрнасці і заключным набажэнствам Года кансэкраванага жыцця.

У Папяльцовую сераду, 10 лютага, у базыліцы св. Пятра, Пантыфік узначаліць св. Імшу на распачацце Вялікага посту. Падчас яе ён благаславіць Місіянераў міласэрнасці.

12-18 лютага Францішак будзе знаходзіцца ў Мексіцы са сваім першым у 2016 г. замежным візітам.

22 лютага, ва ўрачыстасць Катэдры св. Пятра, у ватыканскай базыліцы Папа ўзначаліць св. Імшу, якая стане кульмінацыяй Юбілею Рымскай курыі ў рамках Года Міласэрнасці. 








All the contents on this site are copyrighted ©.