2016-01-08 12:35:00

У Рыме пройдзе прэзентацыя кнігі-інтэрв’ю з Францішкам


Прэзентацыя кнігі, якая ўяўляе сабой запіс размовы вядомага італьянкага журналіста Андрэа Тарньелі з папам Францішкам, адбудзецца 12 студзеня 2016 г. у Рыме. Кніга пад назвай “Імя Бога – Міласэрнасць” (Il nome di Dio è Misericordia) выйдзе ў выдавецтве “Piemme”.

На спатканні будуць прысутнічаць прадстаўнічыя асобы з Ватыкану: кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін і кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду кс. Фэдэрыка Ламбардзі, а таксама былы будыст з Кітая Чжан Джанквінг і вядомы італьянскі акцёр Раберта Беніньі.

Як заявілі раней ў выдавецтве “Piemme”, у кнізе-інтэрв’ю Святы Айцец звяртаецца да кожнага чалавека на планеце ў простым і глыбокім дыялогу. Уздымае пытанне міласэрнасці праз свой асабісты досвед святара і пастыра. Тлумачыць прычыны абвяшчэння Святога Года, які пажадаў прысвяціць усім людзям, у Касцёле і па-за яго межамі, якія шукаюць сэнсу жыцця, шляху спакою і прымірэння, гаення духоўных ран. Кніга-інтэрв’ю – гэта сінтэз вучэння Францішка і яго пантыфікату, гаворыцца ў заяве.

Гэта будзе першае такога роду аб’ёмнае інтэрв’ю з Францішкам, выдадзенае ў фармаце кнігі.








All the contents on this site are copyrighted ©.