2016-01-08 15:23:00

Плён візіту Папы ў ЦАР – мір і дылог


Пілігрымка Папы прынесла мір у Цэнтральнаафрыканскую Рэспубліку і надзею на лепшую будучыню, а таксама дала імпульс для пашырэння дыялогу. Пра гэта засведчылі біскупы краіны, якая выходзіць з трохгадовай крывавай грамадзянскай вайны. Яны ўдзельнічаюць у пленарным пасяджэнні епіскапату.

Сустрэча адбываецца ў сталіцы Бангі і прысвечана вынікам папскага візіту, а таксама святкаванню Юбілею Міласэрнасці, які быў адкрыты Пантыфікам у гэтай краіне.

“Францішак дадаў жыхарам краіны мужнасці і пераканання, што стаўленне кожнага з іх вырашыць будучыню Рэспублікі. Сведчаннем гэтага, у прыватнасці, з’яўляецца масавы ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах, якія, з вельмі высокай яўкай, былі праведзены нават у раёнах, якія па-ранейшаму кантралюецца паўстанцамі”, - сказаў Ватыканскаму радыё кс. Міраслаў Гуцва, які, як генеральны вікарый дыяцэзіі Буар, бярэ ўдзел у пасяджэнні епіскапату.

“Ёсць бачныя плёны візіту папы Францішка ў выглядзе міру і бяспекі. Людзі таксама адчулі смеласць і мужнасць, каб ісці галасаваць, і нават у раёнах, кантраляваных паўстанцамі, у чыіх руках знаходзіцца ўсё яшчэ паўкраіны, масава ўдзельнічалі ў выбарах”, - сказаў святар. Ён дадаў, што жыхары Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі памятаюць, што Папа заклікаў іх пачаць пісаць новую старонку ў гісторыі, новы этап. І выбары, як спадзяюцца многія, дадуць пачатак гэтаму. Людзям ужо досыць болю, пакут, трагедый; яны на самой справе хочуць міру. Яны сказалі: хопіць правакацый, і пачалі вырашаць праблемы не са зброяй у руках, а мірным шляхам. Пакуль гэта стаўленне захоўваецца, адзначыў кс. Гуцва.

Візіт Папы ўзмацніў імкненне да дыялогу. Адразу ж пасля ад’езду Францішка былі спробы знішчыць мірны працэс. Нехта падкінуў цела забітага мусульманіна да сталічнай мячэці, спадзеючыся на ўспышку паўстання з новай сілай. “Ісламская супольнасць, аднак, не дала сябе справакаваць. Мясовы імам запрасіў да сябе каталіцкага арцыбіскупа і пратэстанцкага пастара, і тады замест новага канфлікту пачаўся канструктыўны дыялог, які працягваецца да цяперашняга часу. Усе падкрэсліваюць, што Цэнтральнаафрыканская Рэспубліка жыве зараз надзеяй на мір і лепшую будучыню.








All the contents on this site are copyrighted ©.