2016-01-08 14:44:00

Ватыканскі кардынал: Папа не супраць капіталізму


Святы Айцец не выступае супраць капіталізму як такога, а толькі папярэджвае перад апантанасцю прыбыткам і абагаўленнем рынку. Гэта падкрэсліў старшыня Папскай рады “Iustitia et Pax” падчас канферэнцыі на тэму будучыні буйных карпарацый, якая праходзіць у Чылі.

Паводле меркавання Францішка, бізнес павінен паважаць чалавечую годнасць і служаць агульнаму дабру, заўважыў кардынал Пітэр Тарксан. Ён таксама звярнуў увагу на шкоднае абуджэнне рынкам нястрымнага спажывання і кантролю тэхналагічнага развіцця, не прымаючы пад увагу маральных прынцыпаў.

Папа неаднаразова падкрэсліваў, што быць бізнесмэнам гэта пачэсная задача, галоўная мэта якой заключаецца ў садзейнічанні развіццю чалавечага патэнцыялу, нагадаў падчас чылійскай канферэнцыі кіраўнік ватыканскай дыкастэрыі. Таксама важнай задачай сучаснага бізнесу з’яўляецца клопат аб навакольным асяроддзі, і, асабліва, дэкарбанізацыя сусветнай эканомікі, дадаў кардынал Тарксан.








All the contents on this site are copyrighted ©.