2016-01-08 15:40:00

Ватыкан: латэрэя ў дапамогу бежанцам і бяздомным


Папа пажадаў, каб у гэтым годзе ўсе сродкі, атрыманыя ад правядзення ў Ватыкане дабрачыннай латэрэі, былі накіраваны на патрэбы бежанцаў і бяздомных. Аб гэтым паведаміў кс. Дыега Равэлі, кіраўнік аддзелу Папскага элемазінарыя.

Прызы для латэрэі прадаставіў сам Святы Айцец. Гэта каштоўныя рэчы, якія былі падораны яму з розных нагод. Па словах кс. Равэлі, набыццё латэрэйнага білета становіцца невялікім, але канкрэтным жэстам дапамогі ў Год Міласэрнасці.

Латэрэйныя білеты каштуюць 10 еўра. Іх яшчэ можна набыць да 1 лютага 2016 г. у публічных ватыканскіх установах: аптэцы, пошце, супермаркеце, кнігарні і Нумізматычна-філатэлістычным аддзеле. Прызы будуць разыграны 2 лютага 2016 г.

Падобная дабрачынная латэрэя праводзіцца ў Ватыкане ўжо ў трэцці раз. За сродкі, атрыманыя ад папярэдніх двух тыражоў, былі ўстаноўлены душавыя для бяздомных побач з плошчай св. Пятра, арганізаваны месцы начлегу для іх.








All the contents on this site are copyrighted ©.