2016-01-07 13:49:00

Папскі “Twitter” набраў 26 мільёнаў карыстальнікаў


Папскі акаўнт у сацыяльнай сетцы “Twitter” набраў ужо 26 млн. карыстальнікаў. Гэта лічба былы зарэгістравана 7 студзеня 2015 г. раніцай. 

@Pontifex распачаў сваю дзейнасць у снежні 2012 г. Да лютага 2013 г. яго выкарыстоўваў Бэнэдыкт XVI. Францішак пачаў карыстацца акаўнтам праз чатыры дні пасля свайго абрання на пасаду Біскупа Рыма – 17 сакавіка 2014 г. З таго часу колькасць карыстальнікаў пачала расці асабліва хуткімі тэмпамі. 

Паведамленні публікуюцца на 9 мовах. Самыя папулярныя версіі, гэта: іспанская – з амаль 11 млн. карыстальнікаў, англійская – з амаль 8,5 млн., і італьянская – з больш чым 3 млн.

Першапачаткова твіт-паведамленні з’яўляліся на папскім акаўнце з нагоды агульных аўдыенцый, святаў ці іншых важных падзей у жыцці Касцёла, але пазней яны сталі публікавацца амаль штодзённа. Дзякуючы сваёй прастаце, глыбіні і актуальнасці, яны разыходзяцца па сацыяльнай сетцы праз дзесяткі тысяч “рэтвітаў”.

Францішак уваходзіць у групу самых уплывовых лідэраў, прысутных у “Twitter”. Па дадзеных даследавання, праведзенага ў 2014 г. PR-агенцтвам “Burson-Marsteller”, кароткія пасланні ніводнага іншага палітыка і рэлігійнага лідэра свету не чытаюць так часта і не перадаюць, як “твіты” Святога Айца. Вырашальнай тут з’яўляецца не толькі колькасць карыстальнікаў, але і іх актыўнасць і ўплыў.








All the contents on this site are copyrighted ©.