2016-01-06 12:47:00

Папа павіншаваў хрысціян Усходу з Раством Хрыстовым


Святы Айцец пажадаў “міру і дабра” католікам хрысціянскага Усходу і праваслаўным, якія адзначаюць 7 студзеня Раство Хрыстова. 6 студзеня 2016 г., ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, у Ватыкане падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, Францішак выказаў свае самыя шчырыя віншаванні.  

“Сёння выказваю сваю духоўную блізкасць нашым братам і сёстрам на хрысціянскім Усходзе, католікам і праваслаўным, многія з якіх заўтра будуць святкаваць Раство Хрыстова. Мы жадаем ім міру і дабра”, - сказаў Папа і разам з сабранымі на плошчы св. Пятра вітаў іх апладысментамі.

Францішак таксама нагадаў, што ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана адзначаецца Сусветны місійны дзень дзяцей. “Гэта свята дзяцей, якія праз свае малітвы і ахвяры дапамаюць найбольш патрабуючым аднагодкам, стаўшы місіянерамі і сведкамі братэрства і падтрымкі”, - сказаў Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.