2016-01-04 11:54:00

Увайшло ў сілу пагадненне паміж Святы Пасадам і Палестынай


Увайшло ў сілу Усёабдымнае пагадненне паміж Апостальскай Сталіцай і Дзяржавай Палестына, падпісанае 26 чэрвеня 2015 г. У яго аснову лягло Асноўнае пагадненне, падпісанае паміж Святым Пасадам і Арганізацый вызвалення Палестыны 15 лютага 2000 г. Цяперашні дакумент з’яўляецца вынікам перамоў, праведзеных з дапамогай двухбаковай рабочай камісіі на працягу апошніх некалькіх гадоў.

Усёабдымнае пагадненне складаецца з прэамбулы і 32 артыкулаў, змешчаных у 8 раздзелах. Яно датычыць важных аспектаў жыцця і дзейнасці Каталіцкага Касцёла ў Дзяржаве Палестына і пацвярджае падтрымку перамоў і мірнага ўрэгулявання сітуацыі ў рэгіёне.

Для ўступлення дакумента ў сілу было неабходна, каб абодва бакі паведамілі адзін аднаго ў пісьмовай форме аб тым, што канстытуцыйныя ці ўнутраныя патрабаванні для ўступлення яго ў сілу, былі выкананы.








All the contents on this site are copyrighted ©.