2016-01-04 13:32:00

Папа падзякаваў біскупам ЗША за ініцыятыву салідарнасці


Папа Францішак выказаў падзяку біскупам ЗША за збор ахвяраванняў на карысць Касцёла ў краінах Лацінскай Амерыкі і Карыбскага рэгіёну. Ініцыятыва ўзнікла ў 1966 г. і сёлета адзначыць свой паўвекавы юбілей. Святы Айцец акрэсліў яе як “знак адзінства і салідарнасці”, “каштоўную прыладу для духоўнай і матэрыяльнай падтрымкі” рэгіёна, спосабу для “пашырэння Валадарства Божага, Валадарства справядлівасці, святасці і міру”. “Я перакананы, што з дапамогай Канферэнцыі Біскупаў Злучаных Штатаў Амерыкі і асобных людзей, збор ахвяраванняў працягне прыносіць багатыя плёны для духоўнага жыцця і евангельскага сведчання лацінаамерыканскага Касцёла”, - напісаў у спецыяльным лісце Пантыфік.

Акцыя салідарнасці праводзіцца кожны год у студзені пад дэвізам “Падзяляць веру”. Сёлета збор ахвяраванняў будзе адбывацца 23-24 студзеня. “Касцёл у Лацінскай Амерыцы знаходзіцца перад абліччам шматлікіх выклікаў, такіх як недахоп рэсурсаў для дапамогі ў духоўным жыцці вернікаў, недахоп святароў, ізаляванасць шматлікіх супольнасцяў”, - падкрэсліў старшыня падкамітэту амерыканскага епіскапату адказанага за ініцыятыву біскуп Эўсебіа Элізонда. Іерарх адзначыў, што існуе тэрміновая патрэба ў падтрымцы евангелізацыйнай дзейнасці ў гэтым рэгіёне свету. Ён распавёў, што за 50 гадоў ініцыятыва дала значныя вынікі.








All the contents on this site are copyrighted ©.