2016-01-03 15:09:00

Францішак: чытаць Евангелле штодзённа


Папа Францішак скіраваў да вернікаў пажаданні міру і дабра ў Пану. Пасля марыйнай малітвы “Анёл Панскі” у Ватыкане 3 студзеня 2015 г. Пантыфік заклікаў давяраць Богу, які з’яўляецца “нашай міласэрнасцю і надзеяй” у радасныя і сумныя моманты, а таксама праз пераадоленне абыякавасці будаваць мір вакол сябе.

“Нагадваю таксама пра параду, якую шмат разоў вам даваў: кожны дзень чытайце ўрывак Евангелля, адзін евангельскі фрагмент, каб лепш ведаць Езуса, каб адчыніць нашы сэрцы на Езуса і такім чынам мець магчымасць лепш знаёміць з ім іншых. Насіць маленькае Евангелле ў кішэні ці ў сумцы будзе нам карысна. Не забывайце: кожны дзень чытаем урывак з Евангелля”, - сказаў Святы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.