2016-01-03 15:26:00

Мексіка: акцыя салідарнасці з нагоды візіту Папы


Падчас візіту папы Францішка ў Мексіку у гэтай краіне будзе праходзіць  агульнанацыянальны збор ахвяраванняў на карысць мігрантаў. Ён будзе адбывацца 12 і 18 лютага 2016 г. Усе сабраныя сродкі пойдуць на будаўніцтва двух цэнтраў прыняцця мігрантаў.

Міграцыйная праблема з’яўляецца крайне актуальнай у Мексіцы. Менавіта ў гэту краіну прыбываюць людзі з усёй Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі, якія жадаюць патрапіць у ЗША. Многія з іх здзейсняюць шматкіламетровыя пешыя падарожжы. Дасягаючы каталіцкіх цэнтраў для мігрантаў, яны атрымліваюць першую дапамогу, аглядаюцца ўрачамі і маюць магчымасць памыцца і пераначаваць. Часам у каталіцкіх структур атрымліваецца аказаць ім таксама і прававую дапамогу ў юрыдычных пытаннях.

Папа Францішак наведае Мексіку 12-18 лютага 2016 г. У рамках свайго падарожжа ён пабывае у гарадах: Мехіка, Сан-Крыстабал-дэ-Лас-Касас, Тустля-Гут’ерэс, Марэлія і Сьюдад-Хуарэс.








All the contents on this site are copyrighted ©.