2016-01-02 12:42:00

Святы Айцец выдаў у 2015 г. 60 дакументаў


У 2015 г. папа Францішак здзейсніў 5 замежных пілігрымак, падчас якіх наведаў у агульнай складанасці 11 краін і Арганізацыю Аб’яднаных Нацый, 3 падарожжы па Італіі ў 5 гарадоў, правёў пастырскія візіты ў тры рымскіх парафіі. Святы Айцец выдаў адну энцыкліку і каля 60 іншых дакументаў. Ён прыняў на аўдыенцыях 56 палітыкаў з 49 краін і міжнародных арганізацый. У Ватыкане падвялі вынікі 2015 года.

На працягу мінулага года адбылося 16 беатыфікацый, падчас якіх да хвалы алтароў былі ўзнесены 62 асобы, і 4 кананізацыі, якія далі Касцёлу 10 святых.

У 2015 г. памерлі 112 іерархаў – у тым ліку 12 кардыналаў – з 48 краін, найбольш з Італіі – 17, ЗША – 9, Бразіліі – 8 і Канады – 7.








All the contents on this site are copyrighted ©.