2016-01-01 15:43:00

Францішак завяршыў год малітвай у ватыканскай базыліцы


Святы Айцец узначаліў 31 снежня 2015 г. вечарам у ватыканскай базыліцы першыя Нешпары ўрачыстасці Святой Багародзіцы Марыі. Падчас свайго казання ён запэўніў, што “дабро заўсёды выйграе, нават калі ў нейкі момант яно можа здавацца слабым і схаваным”. Дзякуючы Богу за ласкі адыходзячага года, Францішак заклікаў хрысціян да бескарыслівага служэння дзеля агульнага дабра.

Пантыфік запрасіў задумацца, ці сусветныя падзеі 2015 года адбываліся па Божай волі, ці, усё ж, у асноўным рэалізаваліся чалавечыя планы, часта абцяжараныя прыватнымі інтарэсамі, ненасытнай смагай улады і насіллем.

Тым не менш, Папа запрасіў засяродзіцца на знаках Божай любові і ласкі. Мінаючы год быў адзначаны цудоўнымі актамі дабрыні і салідарнасці, што не заўсёды было заўважана ў тэлевізійных навінах. “Добрае не належыць да найбольш важных бягучых навін”, - з жалем адзначыў Святы Айцец і дадаў, што дабро ніколі не можа і не павінна быць азмрочана фанабэрыстасцю зла.








All the contents on this site are copyrighted ©.