2015-12-29 15:55:00

З’явіўся памятны медаль Года Міласэрнасці


З 4 студзеня 2016 г. калекцыянеры змогуць набыць ватыканскі памятны медаль, адчаканены з нагоды Юбілейнага Года Міласэрнасці. Яго аўтарам з’яўляецца італьянская мастачка і скульптар Марыянджэла Крышоці, якая ўжо на працягу некалькіх гадоў супрацоўнічае з Ватыканам. Медаль выкананы ў трох версіях: з золата, серабра і бронзы.

На яго аверсе размешчана выява гербу папы Францішка і надпіс на лацінскай мове: “IUBILAEUM EXTRAORDINARIUM MISERICORDIAE 2015” (Надзвычайны Юбілей Міласэрнасці 2015), а таксама подпіс аўтара. На гурце выбіты словы “E CIVITATIS VATICANA” (Дзяржава Ватыкан) і нумар медаля. 

На рэверсным баку размешчана дэталь карціны Рэмбранта “Вяртанне блуднага сына”, якая захоўваецца ў Дзяржаўным Эрмітажы ў Санкт-Пецярбургу. Цікавым фактам з’яўляецца тое, што адна рука евангельскага бацькі – мужчынская, а другая – жаночая. Гэта сімвалізуе шлях Божага прабачэння – ад Айца, праз Касцёл (у лацінскай мове Касцёл – “Ecclesia” – жаночага роду). На рэверсе медаля таксама размешчаны радок са 135 псальму: “IN AETERNUM MISERICORDIA EIUS” (Твая міласэрнасць навекі).

Кожны экзэмпляр медаля суправаджаецца гарантыйным сертыфікатам, пранумераваным і зацверджаным пячаткай Дзяржсакратарыяту і Італьянскага манетнага двара.








All the contents on this site are copyrighted ©.