2015-12-28 11:30:00

Павялічваецца арэал пераследу хрысціян


“Памолімся за хрысціян, якія падвяргаюцца пераследу, часта пры ганебным маўчанні многіх”, - заклікаў папа Францішак праз свой акаунт у “Твітэры”. У 2015 годзе вызнаўцы Хрыста, нажаль, таксама станавіліся ахвярамі пераследаў і дыскрымінацый, якія, у некаторых краінах набылі масавы характар. Пры гэтым геаграфія пераследаў не абмяжоўваецца арэалам дзейнасці тэрарыстычнай групоўкі “Ісламская дзяржава”.

Паводле дадзеных сабраных дабрачыннай арганізацыяй “Дапамога Касцёлу ў патрэбе”, пераслед і дыскрымінацыя хрысціян з кожным годам павялічваецца. У Афрыцы вызнаўцы Хрыста падвяргаюцца ціску з боку тэрарыстычнай групоўкі “Бока Харам”, якая разпаўсюдзіла сваю дзейнасць не толькі на тэрыторыю Нігерыі, але таксама і памежныя з ёй краіны. 

На Блізкім Усходзе гаворка ідзе перш за ўсё пра пераслед з боку тэрарыстаў “Ісламскай дзяржавы”. З пачатку канфклікту ў Сірыі ў 2011 г., колькасць вызнаўцаў Хрыста скарацілася там са 150 тыс. да 50 тыс. чалавек. Ісламісты працягваюць выціскаць хрысціян з Іраку. Тут яны падвяргаюцца дыскрымінацыі нават на палітычным узроўні. Такім чынам, з улікам масавай міграцыі, пад пагрозай знаходзіцца сама прысутнасць хрысціян у рэгіёне.

У Азіі драматычная сітуацыя назіраецца ў Пакістане. У Інданэзіі, у асабліва цяжкай сітуацыі апынуліся хрысціяне правінцыі Ачэх, у якой дзейнічаюць законы шарыяту і нядаўна падвергліся нападам шматлікія хрысціянскія культавыя будынкі.


На тэрыторыі азіяцкага кантыненту хрысціяне падвяргаюцца пераследу не толькі з боку ісламістаў, але таксама і індуіскіх радыкалаў. У Індыі нярэдкія выпадкі гвалтоўнага навяртання вызнаўцаў хрысціянстава і ісламу ў індуізм.   

У той жа час станоўчая дынаміка ў паляпшэнні адносін да вызнаўцаў Хрыста адзначаецца ў Цэнтральнаафрыканскай рэспубліцы, якую ў лістападзе 2015 г. наведаў папа Францішак.








All the contents on this site are copyrighted ©.