2015-12-27 14:06:00

Пантыфік: сям'я – прывелеяванае месца прабачэння


27 снежня 2015 г. у свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа, папа Францішак узначаліў Эўхарыстыю ў ватыканскай базыліцы. У сваёй гаміліі Пантыфік даў некалькі каштоўных парадаў сем’ям.

У першую чаргу ён заўважыў, што неад’емным элементам любові з’яўляецца прабачэнне. “У Год Міласэрнасці, кожная хрысціянская сям’я можа стаць прывелеяваным месцам у якім перажываецца радасць і прабачэнне. Менавіта ў сям’і вучацца прабачэнню, бо тут ёсць упэўненасць у тым, што атрымаем зразуменне і падтрымку, нягледзячы на памылкі, якія можам здзейсніць”, - сказаў ён.

“Не будзем губляць даверу ў сям’і”, - заклікаў Святы Айцец. “Гэта цудоўна заўсёды адчыняць сэрцы адно аднаму, не хаваючы нічога”, - дадаў ён. “Давяраю усім вам, дарагія сем’і, гэта хатняе пілігрымаванне, гэту вельмі важную місію, у якой свет і Касцёл маюць сёння патрэбу, як ніколі раней”, - падкрэсліў Святы Айцец.

Жыццё сям’і, паводле Папы, складаецца з малых і вялікіх пілігрымак. Адна з іх – выхаваўчая. “Як карысна думаць пра тое, як Марыя і Юзаф навучалі Езуса адгаворваць малітвы!”, - сказаў ён. Пантыфік нагадаў пра важнасць простых жэстаў, такіх як благаслаўленне дзяцей напачатку і напрыканцы дня, а таксама малітва перад ежай. 

Іншай сямейнай пілігрымкай з’яўляецца само жыццё. “Як важна для нашых сем’яў крочыць разам і мець перад самой аднолькавую мэту!”, - сказаў Папа. 

Ён прывёў у прыклад евангельскае апавяданне пра тое, як Езус “уцёк” ад Марыі і Юзафа ў Ерузалеме. “Вярнуўшыся дамоў, Езус канешне прытуліўся да іх, каб прадэманстраваць усю сваю любоў і паслухмянасць. 
Часткай пілігрымавання сям’і, з’яўляюцца і такія моманты, якія з Панам перамяняюцца ў нагоду для росту, каб папрасіць прабачэння і атрымаць яго і прадэманстраваць любоў і паслухмянасць”, - адзначыў Святы Айцец. 








All the contents on this site are copyrighted ©.