2015-12-26 11:22:00

Кардынал Паралін павячэраў з рымскімі беднякамі


Кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін прыняў удзел у вячэры з беднымі, якая была арганізавана з нагоды Божага Нараджэння экуменічнай “Супольнасцю св. Ігідзія” у Рыме. Пасля пасілку бліжэйшы супрацоўнік Святога Айца прайшоў ўздоўж сталоў за якімі сабраліся каля 600 ўдзельнікаў падзеі: бяздомных, пажылых людзей, цыган і бежанцаў, якім дапамагае гэта дабрачынная арганізацыя, каб скласці свае асабістыя віншаванні. 

Кардынал Дзяржсакратар пераказаў удзельнікам вячэры прывітанне ад папы Францішак і запэўніў у яго салідарнасці з імі. Ён падкрэсліў, што Святы Айцец ўзгадваў пра краіны, з якіх паходзяць некаторыя з прысутных, у сваім пасланні “Urbi et orbi”, на плошчы св. Пятра 25 снежня 2015 г.

Супольную вячэру пурпурат назваў прыкладам таго, што адзінства паміж людзьмі магчыма. “Мы добра паелі, адзін побач з адным, але перш за ўсё, мы адчулі досвед братэрства і ўзаемнай любові. Мы ўсе дзеці Божыя і браты паміж намі. Я шчаслівы і ўзрушаны”, - прызнаўся бліжэйшы супрацоўнік Пантыфіка.








All the contents on this site are copyrighted ©.