2015-12-24 13:01:00

Расклад святочных цэлебрацый з удзелам Папы


Св. Імша ў ноч Божага Нараджэння, пасланне і благаслаўленне “Urbi et Orbi”, а таксама літургія ва ўрачыстасць святой Багародзіцы Марыі і Сусветны дзень супакою – гэта галоўныя падзеі з ўдзелам папы Францішка ў бліжэйшы святочны перыяд.

Св. Імша ў ноч Божага Нараджэння, распачнецца 24 снежня 2015 г. вечарам у ватыканскай базыліцы. Раніцай наступнага дня Францішак звернецца са святочным пасланнем і благаслаўленнем “Urbi et Orbi” з цэнтральнай лоджыі галоўнага каталіцкага храма. 

27 снежня, у нядзелю Святой Сям’і, ён узначаліць у базыліцы св. Пятра св. Імшу ў інтэнцыі сем’яў, а 31 снежня вечарам – урачыстыя Нешпары, якімі падзякуе Богу за адыходзячы год. Таксама і ў першы дзень 2016 года, ва ўрачыстасць святой Багародзіцы Марыі, Францішак узначаліць у ватыканскай базыліцы Эўхарыстыю. 

6 студзеня – ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана ў базыліцы св. Пятра Францішак адправіць св. Імшу, а 10 студзеня ў Сікстынскай капэле – удзеліць сакрамэнт хросту некалькім дзецям.








All the contents on this site are copyrighted ©.