2015-12-20 16:12:00

Святы Айцец спачувае ахвярам паводкі ў Індыі


Папа Францішак выказаў свае спачуванні ахвярам паводкі, якая некалькі тыдняў таму абрынулася на Індыю. “Мае думкі, у гэты момант, сягаюць да дарагога індыйскага народу, які нядаўна пацярпеў ад вялікай паводкі. Памолімся за гэтых братоў і сясцёр, якія пакутуюць з прычыны гэтага катаклізму і даверым душы загінуўшых міласэрнасці Божай”, - заклікаў Святы Айцец 20 снежня 2015 г. у Ватыкане.

Прычынай катастрафічнай паводкі ў паўднёвай Індыі сталі няспынныя дажджы, мацнейшыя за апошнія сто гадоў. У выніку катаклізма загінулі па меншай меры 270 чалавек і каля 230 тыс. засталіся без даху над галавой.  








All the contents on this site are copyrighted ©.