2015-12-20 15:56:00

Папа падтрымаў мірныя ініцыятывы ў “гарачых кропках”


Святы Айцец выказаў сваю падтрымку нядаўна дасягнутаму міжнароднай супольнасцю пагадненню па Сірыі. Пантыфік заахвоціў усіх з шчырым запалам працягваць шлях да спынення насілля і прыняцця рашэння, якое прынясе мір. Аб гэтым ён сказаў пасля марыйнай малітвы “Анёл Панскі” 20 снежня 2015 г. у Ватыкане. 

Францішак таксама прызнаўся, што думае аб Лівіі, “дзе нядаўнія намаганні, здзейненыя бакамі на карысць ураду нацыянальнага адзінства, заклікаюць да надзеі на будучыню”.

Папа выказаў сваю падтрымку працэсу супрацоўніцтва, да якога пакліканы Коста-Рыка і Нікарагуа. Ён падажаў, каб “абноўлены дух братэрства ўмацаваў дыялог і ўзаемнае супрацоўніцтва” не толькі паміж гэтымі дзяржавамі, але паміж усімі краінамі рэгіёна.








All the contents on this site are copyrighted ©.