2015-12-19 13:26:00

Італьянскія футбольныя арбітры маліліся ў Ватыкане


У Ватыкане прайшла св. Імша для членаў Асацыяцыі італьянскіх футбольных арбітраў, якую ўзначаліў арцыбіскуп Анджэла Бэчу, субстытут Дзяржсакратарыяту Яго Святасці Папы. Таксама і спорт можа зрабіць свет лепшым, навучаючы моладзь каштоўнасцям, якія па-сапраўдныя важныя для жыцця, сказаў у сваёй гаміліі ватыканскі іерарх. Яму былі падараваны форма абрітра, свісток і дзве карткі: жоўтая і чырвоная.

Арцыбіскуп Бэчу нагадаў, што да ўрачыстасці Божага Нараджэння неабходна падыйсці добра падрыхтаванымі, менавіта як да спартыўнага спаборніцтва. Неабходна трэніравацца праз малітву і разважанне, каб сустрэча з Дзіцяткам Езусам магла прынесці шмат ласкаў у жыццё. Ён заклікаў арбітраў быць сапраўднымі хрысціянамі, якія нягледзячы на свае слабасці і грахі, з’яўляюцца вернымі Хрысту, любяць і шукаюць Яго.








All the contents on this site are copyrighted ©.