2015-12-19 15:57:00

Новая дабрачынная латэрэя праходзіць у Ватыкане


У Ватыкане праходзіць новая дабрачынная латэрэя, сродкі ад якой пойдуць на дапамогу патрабуючым. Кожны латэрэйны білет каштуе 10 еўра. Яго можа набыць любы жадаючы ў публічных ватыканскіх установах: аптэцы, пошце, супермаркеце, кнігарне або ў Нумізматычна-філатэлістычным бюро.

Падобная дабрачынная латэрэя праводзіцца ўжо ў трэцці раз. Па традыцыі прызамі з’яўляюцца каштоўныя рэчы, якія пры розных нагодах дараваліся Пантыфіку. Удзельнікі латэрэі маюць магчымасць выйграць новы аўтамабіль “Lancia Ypsilon”, гадзінік “Rolex”, горны ведасіпед, каля сарака іншых каштоўных рэчаў, а таксама радасць ад удзелу ў дапамозе найбольш патрабуючым. Розыгрыш прызоў будзе праводзіцца 2 лютага 2016 г. 

Усе сабраныя ад продажу білетаў фінансавыя сродкі будуць перададзена папскаму элемазінарыю, а затым накіраваны на патрэбы бедных.








All the contents on this site are copyrighted ©.