2015-12-19 15:19:00

Кардынал Паралін наведаў ватыканскі дзіцячы шпіталь


19 снежня 2015 г. кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін наведаў ватыканскую педыятрычную клініку “Дзіцятка Езуса” (“Bambino Gesu”), каб скласці віншаванні з надыходзячай урачыстасцю Божага Нараджэння яе супрацоўнікам і пацыентам. Сапраўдная місія гэтай медыцынскай структуры заключаецца ў тым, каб несці хворым дзецям любоў поўную пяшчотнасці, падкрэсліў бліжэйшы супрацоўнік Святога Айца. 

Падчас візіту было пацверджана, што з 21 снежня 2015 г. ватыканскі геліапорт пачне выкарыстоўвацца для тэрміновых патрэбаў педыятрычнай клінікі і транспартыроўкі органаў. 

Кардынал Паралін таксама перадаў кіраўніцтву медыцынскай установы 150 тыс. еўра ў якасці дару ад былога Дзяржсакратара Яго Святасці Папы кардынала Тарчызіа Бертонэ. Гэтыя фінансавыя сродкі будуць выкарыстаны на праекты па вывучэнні рэдкіх хваробаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.