2015-12-18 13:28:00

Францішак: Божае Нараджэнне адлюстроўвае нашы мары


Папа спаткаўся 18 снежня 2015 г. у Ватыкане з дэлегацыямі нямецкай зямлі Баварыя і паўночнаітальянскага рэгіёну Трэнта. Падчас аўдыенцыі яму афіцыйна былі перададзены ў дар святочныя ёлка і яслі, устаноўленыя на плошчы св. Пятра.

Францішак адзначыў, што святочная дэкарацыя ёлкі і ясляў Божага Нараджэння заўсёды адлюстроўвае нашы мары, і побач з Немаўляці з Бэтлеема яны знаходзяць належнае месца. Езус не проста з’явіўся на зямлі, Ён прыйшоў падзяліць наша жыццё і здзейсніць нашы чаканні. І Божае Нараджэнне нагадвае нам пра гэта: “Бог, у сваёй вялікай міласэрнасці, прыйшоў да нас, каб назаўжды застацца з намі”, - адзначыў Папа.

Божы Сын прыйшоў ва ўсёй прастаце, пакоры, лагоднасці. “Бог не любіць грандыёзных рэвалюцый, здзейненых магутнымі гэтага свету, і не выкарыстоўвае чароўнай палачкі для змены сітуацыі”, - заўважыў Пантыфік і дадаў, што, перш за ўсё, Бог жадае змены нашых сэрцаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.