2015-12-18 12:19:00

Святы Айцец адчыніць “Святыя Дзверы Любові”


Папа адчыніць 18 снежня 2015 г. вечарам “Святыя Дзверы Любові”. Гэта адбудзецца падчас яго візіту ў рымскія дабрачынныя ўстановы, якімі займаецца рымская “Caritas”, інтэрнат імя кс. Луіджы Дзі Льегра і сталоўку імя св. Яна Паўла II на вуліцы Марсала ля сталічнага вакзала “Тэрміні”. 10 снежня будынкі былі зноў адкрытыя пасля пяцігадовага рэмонту.

Праз “Святыя Дзверы Любові” зможа прайсці кожны на працягу ўсяго Года Міласэрнасці. Каб не перашкаджаць сотні жыхароў прытулку, гэта можна будзе зрабіць у вызначаныя гадзіны, пасля папярэдняга запісу. Пілігрымаў будуць суправаджаць валанцёры “Caritas”. Жадаючыя змогуць застацца ў прытулку і прысвяціць некалькі гадзін для служэння рымскім беднякам.








All the contents on this site are copyrighted ©.