2015-12-18 12:37:00

Святочны торт ад Пантыфіка для бяздомных


Бедныя і бяздомныя Рыма адзначылі 17 снежня 2015 г. з папам Францішкам яго 79-ы Дзень нараджэння. Святы Айцец перадаў ім найбольшы з атрыманых тортаў. Ён быў падрыхтаваны італьянскімі кандытарамі. Святочнае печыва разам з гарачай гарбатай раздавалі пад каланадай плошчы св. Пятра, ля ўваходу ў памяшканне з душавымі кабінамі для бяздомных, якое ў гэтым месцы было зроблена па волі Францішка.

Таксама іншыя салодкія падарункі трапілі ў прытулкі і сталоўкі для бяздомных Рыма з дадатковай харчовай дапамогай на святы. Развёз усё гэта Папскі элемазінарый, арцыбіскуп Конрад Краеўскі, разам з валанцёрамі. “Святы Айцец папрасіў нас, каб падарункі, атрыманыя ім, былі перададзены найбольш патрабуючым. Такім чынам, Францішак пашырыў папскі стол і запрасіў да яго на свой Дзень нараджэння мноства пакутуючых і маючых патрэбу”, - сказаў іерарх.

У мінулым годзе з нагоды свайго Дня нараджэння Францішак падарыў бяздомным цёплыя спальныя мяшкі.








All the contents on this site are copyrighted ©.