Папа Францішак прывітае выхаванцаў рымскіх араторыяў. 20 снежня 2015 г. яны, разам з бацькамі, педагогамі і святарамі, здзейсняць пілігрымку ў Ватыкан, каб памаліцца разам з Пантыфікам.
Усё пачнецца з кароткай пілілігрымкі да Святых Дзяверэй ватыканскай базылікі. Затым юнакі і дзяўчаты прымуць удзел у Эўхарыстыі, якую ўзначаліць архіпрэзбітэр базылікі св. Пятра кардынал Анджэла Камастры.
Пасля св. Імшы яны накіруюцца на ватыканскую плошчу, каб разам з папам Францішкам памаліцца “Анёл Панскі”. Святы Айцец благаславіць фігуркі Дзіцятка Езуса для традыцыйных ясляў, якія дзеці прынясуць з сабой.
All the contents on this site are copyrighted ©. |