У Рыме з 28 студзеня па 2 лютага 2016 г. пройдзе міжнародная сустрэча прадстаўнікоў усіх форм кансэкраванага жыцця: новых супольнасцяў, кансэкраваных дзеў, свецкіх інстытутаў, кантэмпляцыйных кангрэгацый, таварыстваў апостальскага жыцця. Чакаецца прысутнасць каля 6 тыс. асоб з усяго свету. Аб гэтым было заяўлена 14 снежня 2015 г. на спецыяльнай прэс-канферэнцыі ў Ватыкане, прысвечанай прэзентацыі дакументу “Тоеснасць і місія кансэкраванага брата ў Касцёле”.
Дакумент накіраваны, перш за ўсё, на паказання духоўнага багацця ўсіх форм паклікання ў Касцёле, асабліва паклікання да кансэкраванага жыцця ў так званых свецкіх інстытутах. Тут узгадваецца асаблівае пакліканне кансэкраваных дзеў.
Тэкст адрасаваны тым членам Касцёла: свецкім вернікам, святарам, законным і дыяцэзіяльным, біскупам і ўсім, хто хоча ведаць і шанаваць пакліканне кансэкраванага брата. У ім гучаць спасылкі на біблійныя вобразы, на Божае слова, вучэнне Касцёла, што дапамагае простым і глыбокім чынам прадставіць пакліканне і місію кансэкраванага брата і сястры.
All the contents on this site are copyrighted ©. |