2015-12-13 13:28:00

Папа пракаментаваў пагадненне па клімаце


Папа Францішак скіраваў заклік у сувязі з завяршэннем міжнароднай Канферэнцыі па клімаце і прыняццем пагаднення, якое “многія ўжо акрэслілі гістарычным”. Пасля малітвы “Анёл Панскі” 13 снежня 2015 г. Папа заўважыў, што рэалізацыя дамовы будзе патрабаваць “адзінадушных намаганняў і шчодрай адданасці з боку кожнага”. Ён пажадаў, каб найбольш ўразлівыя народы былі забяспечаны належнай увагай , а міжнародную супольнасць заклікаў крочыць узятым шляхам, на знак салідарнасці, якая павінна станавіцца ўсё больш дзейснай.

Святы Айцец таксама нагадаў, што 15 снежня 2015 г. у Найробі начнецца міністэрская канферэнцыя Сусветнай гандлёвай арганізацыі. Ён заклікаў удзельнікаў форума ўлічваць у сваіх рашэннях патрэбы самых бедных і неабароненых, законныя патрабаванні менш развітых краін і супольнае дабро ўсёй чалавечай сям’і.








All the contents on this site are copyrighted ©.