2015-12-13 12:29:00

Пантыфік адчыніў Святыя Дзверы ў Латэранскай базыліцы


13 снежня 2015 г. папа Францішак адчыніў Святыя Дзверы ў рымскай катэдры – базыліцы св. Яна на Латэране. У сваёй гаміліі Пантыфік нагадаў, што трэццяя Нядзеля адвэнту заахвочвае да радасці з прычыны набліжэння ўрачыстасці Божага Нараджэння. Ён заклікаў не паддавацца смутку, нягледзячы на шматлікія пакуты і канфлікты, якія раняць чалавецтва і даваць сведчанне аб блізкасці і клопаце Бога пра кожнага чалавека.

Год Міласэрнасці Францішак назваў “часам вялікага прабачэння” – часам адкрыцця прысутнасці Бога і яго пяшчотнасці. Вернікі павінны станавіцца прыладамі міласэрнасці і ўсведамляць, што будуць асуджаны, згодна з тым, як рэалізавалі гэта пакліканне. “Радасці праходу праз Дзверы Міласэрнасці павінна спадарожнічаць гатоўнасць прыняць і даваць сведчанне любові, якая пераўзыходзіць справядлівасць, любові, якая не мае межаў”, - сказаў ён.








All the contents on this site are copyrighted ©.