2015-12-12 11:17:00

Святыя Дзверы расчыняцца ў дзіцячым шпіталі


17 снежня 2015 г. у капліцы філіялу ватыканскай педыятрычнай клінікі “Дзіцятка Езуса” (Bambino Gesu) у падрымскім Палідора, на тэрыторыі дыяцэзіі Порта-Санта Руфіна, будуць адчынены Святыя Дзверы Юбілею Міласэрнасці.

Адразу пасля афіцыйнага пачатку Святога Года тут ужо былі адчынены сімвалічныя “Дзверы надзеі”, зробленыя маленькімі пацыентамі анкалагічнага і іншых аддзяленняў бальніцы. Гэта невялікая копія Святых Дзвярэй ватыканскай базылікі, якія папа Францішак урачыста адчыніў 8 снежня 2015 г.

Мэта гэтага праекту, па задумцы кіраўніцтва клінікі, заключалася ў тым, каб падараваць хворым дзецям і іх бацькам пачуццё прыналежнасці да супольнасці любові і міласэрнасці. 








All the contents on this site are copyrighted ©.