2015-12-12 11:29:00

Пантыфік адчыніць Святыя Дзверы ў рымскім прытулку


Наступныя Святыя Дзверы Юбілею Міласэрнасці Францішак адчыніць не ў катэдры, а ў дабрачынным цэнтры. Ён зробіць гэта ў пятніцу 18 снежня 2015 г. падчас візіту ў інтэрнат імя кс. Луіджы Дзі Льегра і сталоўку імя св. Яна Паўла II на вуліцы Марсала ля рымскага вакзала “Тэрміні”. 10 снежня ўстановы былі зноў адкрытыя пасля пяцігадовай рэканструкцыі.

Каб не перашкаджаць сотні жыхароў прытулку, прайсці праз Святыя Дзверы можна будзе на працягу вызначаных гадзін, пасля папярэдняга паведамлення аб жаданні здзейніць гэта. Калі групу будзе суправаджаць святар, ён зможа цэлебраваць св. Імшу ў памяшканні сталоўкі або ў капліцы інтэрната.

Валанцёры будуць суправаджаць пілігрымаў не толькі ў наведванні дома, але таксама падчас малітвы і пераходу праз Святыя Дзверы. Для жадаючых прадугледжана чатырохгадзіннае служэнне бедным Рыма.








All the contents on this site are copyrighted ©.