2015-12-11 12:24:00

Пантыфік зацвердзіў стварэнне новай епархіі ва Украіне


Папа Францішак зацвердзіў рашэнне Сінода Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы аб стварэнні Камянец-Падольскай епархіі з цэнтрам у горадзе Хмяльніцкі, вылучыўшы яе з Цярнопальска-Збораўскай архіепархіі, але застаўляючы яе ў складзе Цярнопальска-Збораўскай Мітраполіі. 11 снежня 2015 г. адпаведнае паведамленне было распаўсюджана Залай Друку Апостальскай Сталіцы.

Юрысдыкцыя Цярнопальска-Збораўскай епархіі, заснавай у 2000 г., пашыралася на тэрыторыю Хмяльніччыны згодна з рашэннем Сінода Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, які адбыўся ў верасні 2003 г. У 2011 г. гэта епархія была ўзнесена да ўзроўню архіепархіі і сядзібы Мітрапаліта. Душпастырскі клопат на тэрыторыі Хмяльніччыны да гэтага часу каардынаваўся праз Хмяльніцкі і Камянец-Падольскі дэканаты. 








All the contents on this site are copyrighted ©.