2015-12-10 13:26:00

Адышоў у вечнасць італьянскі кардынал Карла Фурна


9 снежня 2015 г. вечарам у Рыме ва ўзросце 94 гадоў памёр былы Вялікі магістр Ордэна Святога Гроба і былы архіпрэсбітэр базылікі Санта-Марыя-Маджорэ, кардынал Карла Фурна. На працягу некалькіх гадоў ён працаваў у дыпламатычнай службе Апостальскай Сталіцы і быў Апостальскім нунцыем у Перу, Ліване, Бразіліі і Італіі.

У Калегію кардыналаў іерарха ўключыў Ян Павел ІІ 26 лістапада 1994 г. Праз год, 21 снежня 1995 г., кардынал Фурна стаў Вялікім магістрам Ордэна Святога Гроба Пана ў Іерусаліме, а 29 верасня 1997 г. – архіпрэсбітэрам папскай базылікі Санта-Марыя-Маджорэ. Гэтыя абавязкі ён выконваў да 27 мая 2004 г. Кардынал будзе пахаваны ў гэтай рымскай базыліцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.