2015-12-08 15:46:00

Фасад базылікі св. Пятра стане вялікім экранам


Фасад і купал базылікі св. Пятра на адзін вечар ператворацца ў вялікі экрана, з якога данясецца заклік да клопату аб навакольным асяроддзі. Гэта стане магчыма дзякуючы светлавой інсталяцыі, падрыхтаванай шэрагам гуманітарных арганізацый у якасці падарунку папу Францішку з нагоды Года Міласэрнасці, які 8 снежня 2015 г. пачаўся ў Касцёле.

Падчас мерапрыемства пад назвай “Fiat lux: асвятліць наш супольны дом” на фасад і купал ватыканскай базылікі абудзецца праекцыя фотаздымкаў на тэму годнасці чалавека, навакольнага асяроддзя і кліматычных зменаў. Яны былі прадастаўлены прафесійнымі фатографамі з розных краін свету, у тым ліку фотарэпарцёрамі часопіса “National Geographic”.

Падобнае светлавое прадстаўленне адначасова будзе праходзіць у Парыжы, дзе з 30 лістапада па 11 снежня адбываецца Міжнародная канферэнцыя па клімаце. Мерапрыемства заклікана падштурхнуць людзей да больш клапатлівых і адказных адносін да прыроды і паказаць існуючую ўзаемазалежнасць паміж чалавекам і навакольным асяроддзем. 

Прамая трансляцыя з плошчы св. Пятра будзе весціся многімі тэлевізійнымі каналамі свету.








All the contents on this site are copyrighted ©.