2015-12-04 13:31:00

Францішак наведаў Раду па эканамічных пытаннях


Папа Францішак прыняў удзел у пасяджэнні Рады па эканамічных пытаннях Апостальскай Сталіцы. Яно прайшло вечарам 3 снежня 2015 г. у Ватыкане. Святы Айцец патлумачыў прычыну свайго візіту жаданнем асабіста выказаць падтрымку і падзяку членам дыкастэрыі за важную ролю, якую яны пакліканы граць у сферы кантролю за фінансавымі і адміністрацыйнымі структурамі Апостальскай Сталіцы. Папа пацвердзіў цэтральную ролю Рады ў справе рэфармавання.

Кааардынатар Рады па эканамічных пытаннях, нямецкі кардынал Рэйнхард Маркс, падзякаваў Святому Айцу за прысутнасць і пацвердзіў поўную адданасць справе рэалізацыі рэформы ў фінансавай і адміністрацыйнай сферах, ініцыяваных Францішкам. 

Ад самага свайго заснавання Рада прысвяціла значны час і сілы для ацэнкі і магчымай рэалізацыі мер, накіраваных на забеспячэнне празрыстасці і больш эфектыўнага кіравання рэсурсамі Святога Пасаду, гаворыцца ў спецыяльным паведамленні Залы Друку Апостальскай Сталіцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.