2015-12-03 12:48:00

Святы Айцец сустрэўся з прэм’ер-міністрам Самоа


3 снежня 2015 г. Святы Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане прэм’ер-міністра Незалежнай Дзяржавы Самоа Туілаэпа Саілеле Маліелегаоі. Пасля спаткання з Пантыфікам палітык правёў размову з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам.

Падчас сардэчных перамоў, бакі абмеркавалі некаторыя аспекты сацыяльнага і эканамічнага жыцця краіны, а таксама каштоўны ўклад Каталіцкага Касцёла ў розныя сектары грамадства, у прыватнасці, у галіну адукацыі. Таксама адбыўся абмен думкамі па міжнароднай і рэгіянальнай сітуацыі, з асаблівым акцэнтам на кліматычнай канферэнцыі ў Парыжы, і экалагічных праблемах, з якімі сутыкаюца некаторыя ціхаакіянскія астраўныя дзяржавы.








All the contents on this site are copyrighted ©.